Летняя школа па гуманітарных навукаў у Японіі

Міжнародны курс гуманітарных навук Human Science International Course, вышэйшая школа дызайну Kyushu University запрашае студэнтаў магістратуры, якія навучаюцца за межамі Японіі, наведаць летнюю школу, прысвечаную гуманітарным навукам.

Калі: 28 жніўня – 7 верасня 2017 года.
Дзе: Kyushu University, Fukuoka, Японія.

Арганізатары запрашаюць кандыдатаў, якія маюць выдатную паспяховасць і жадаюць навучацца ў аспірантуры Kyushu University. Падчас школы ўдзельнікі змогуць прайсці тэарэтычны і практычны курс падрыхтоўкі.

Тэарэтычны курс складаецца з 15 лекцый, якія будуць праходзіць раніцай, а ў абедзены час студэнты мзогуць замацаваць веды на практыцы падчас даследаванняў у лабараторыі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам магістратуры і навучацца за межамі Японіі;
  • мець зацікаўленасць да навучання на міжнародным курсе гуманітарных навук;
  • добра валодаць ангельскай мовай;
  • мець рэкамендацыі свайго навуковага кіраўніка;
  • абмежаванняў па ўросце няма.

Каб паўдзельнічаць у школе, неабходна падрыхтаваць наступныя дакументы:

  • заяўку на ўдзел у праграме;
  • рэкамендацыйны ліст ад навуковага кіраўніка;
  • транскрыпт з адзнакамі (бакалаўрыят + магістратура);
  • матывацыйны ліст на ангельскай мове (не больш за 800 слоў).

Пасля іх трэба адправіць на е-адрас remijn@design.kyushu-u.ac.jp (Ass. Prof. Gerard Remijn) у фармаце pdf.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікі могуць разлічваць на поўную альбо частковую каменсацыю выдаткаў на пералёт у Японію і дадому, пражыванне і харчаванне.

Дэдлайн – 2 чэрвеня 2017 года.

Падрабязнасці  па спасылцы.