Летняя школа па матэматычных і прыродазнаўчых навуках
- 01.12.2017
- Летнікі

- бакалаўры прыродазнаўчых навук, студэнты, студэнты-матэматэкі, студэнты-фізікі, студэнты-хімікі
- Ізраіль
- 10 чэрвеня – 3 жніўня 2018 года
- ангельская
- 24.12.2017
- weizmann.ac.il
Студэнты-бакалаўры, якія навучаюцца па спецыяльнасцях “Матэматыка”, “Хімія”, “Фізіка”, “Прыродазнаўчыя навукі”, могуць прыняць удзел у штогадовай міжнароднай летняй школе Kupcinet-Getz.
Калі: 10 чэрвеня – 3 жніўня 2018 года.
Дзе: Ізраіль.
Міжнародная навуковая летняя школа Kupcinet-Getz прымае заяўкі ад выбітных студэнтаў, якія спецыялізуюцца на такіх дысцыплінах, як матэматыка, фізіка, хімія і прыродазнаўчыя навукі.
Школа дае магчымасць далучыцца да даследчых груп лабараторый Weizmann Institute у якасці памочніка пад кіраўніцтвам вопытных навукоўцаў.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікі атрымоўваюць стыпендыю ў памеры NIS 500 (прыблізна 143 USD) штотыдзень. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў бясплатным жытлом ў інтэрнаце. Выдаткі на праезд, харчаванне і медыцынскую страхоўку ўдзельнікі пакрываюць самастойна.
Дэдлайн падачы заяўкі – 24 снежня 2017 года. Вынікі будць вядомы 28 лютага 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.