Летняя школа па не-гуманітарных навуках у Ізраілі

Выдатныя студэнты-бакалаўры атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць  у летняй школе па даследваннях у галіне матэматыкі, фізікі, хіміі і прыродазнаўчых навук.

Перыяд: 11 чэрвеня – 3 жніўня 2017. Месца: Ізраіль.

Гэта праграма па ўзбагачэнні ведаў распрацавана для студэнтаў з усяго свету, якія спецыялізуюцца ў галіне прыродазнаўчых навук. Яна дае магчымасць стаць часткай даследчай групы ў Інстытуце Вейцмана і «выпрабаваць» сапраўдную навуку. Удельнікі будуць займацца лабараторнымі альбо тэарэтычнымі даследчымі праектамі пад кіраўніцтвам дасведчанага навукоўца.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • навучанне па праграме бакалаўрыяту ў галіне фізічных, хімічных навук, навук аб жыцці, матэматыкі альбо інфарматыкі;
  • высокі сярэдні бал у класах, звязаных з асноўнай тэмай навучання;
  • свабоднае валоданне ангельскай мовай (працоўная);
  • папярэдні досвед з’яўляецца перавагай, але не лічыцца абавязковым патрабаваннем.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • мінімум 8 гадзін навуковай працы штотыдзень (акрамя выходных — пятніца і субота);
  • удзел ва ўсіх мерапрыемствах праграмы, у тым ліку ў міні-сімпозіуме, лекцыях і семінарах па бяспецы.

Неабходныя дакументы:

  • анлайн-заяўка;
  • копія тытульнага ліста пашпарта;
  • рэзюмэ (з пералікам публікацый, калі яны ёсць);
  • фатаграфіі пашпартнага памеру (на першай старонцы рэзюмэ);
  • транскрыпт адзнак (з перакладам на ангельскую);
  • мытывацыйны ліст (максімум адна старонка);
  • рэкамендацыйны(я) ліст(ы).

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікі будуць атрымоўваць стыпендыю памерам NIS 500 штотыдзень. Таксама на перыяд праграмы студэнтам забяспечваецца жыллё. Выдаткі на транспарт, меддыцынскую страхоўку і харчаванне ўдзельнікі пакрываюць самастойна.

Дэдлайн падачы заяўкі — 24 снежня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.