Летняя школа па прыродазнаўчых навуках у Лазане

Студэнты-бакалаўры, які навучаюцца па прыродазнаўчым спецыяльнасцям, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у летняй школе Федэральнай палітэхнічнай школы Лазаны (EPFL).

Калі: 4 ліпеня – 29 жніўня 2018 года.
Дзе: Лазана, Швейцарыя.

Кожны студэнт атрымае практычны вопыт працы ў лабараторыі ў адным з даследчых інстытутаў EPFL:

  • Brain Mind Instutute (BMI)
  • Institute of Bioengineering  (IBI)
  • Global Health Institute  (GHI)
  • Swiss Institute for Experimental Cancer Research (ISREC)
Праграма складаецца з наступных кампанентаў:
  • два месяцы працы ў лабараторыі (40 гадзін / тыдзень);
  • пятнічныя семінары і практыкумы;
  • студэнцкі сімпозіум;
  • сацыяльныя мерапрыемствы.

Да ўдзелу будуць абраныя 25 студэнтаў розных нацыянальнасцей. Працоўная мова – ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у школе бясплатны. Спонсары праграмы пакрываюць выдаткі на транспарт і пражыванне (памерам да 1500 CHF).

Дэдлайн падачы заяўкі – 31 студзеня 2018.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.