Летняя школа па сацыяльным прадпрымальніцтве

Грамадскае аб’яднанне “New Faces” i ОДБ Брюссель запрашаюць на другую летнюю школу для падлеткаў па сацыяльным прадпрымальніцтве “SEI Youth: Мой первый бизнес”.

Калі: 7 ліпеня – 6 жніўня 2017 года.
Дзе: Мінск.

Падчас першай летняй школы ўдзельнікі пазнаёмяцца з асновамі сацыяльнага прадпрымальніцтва і даведаюцца, як з яго дапамогай вырашаць мясцовыя сацыяльныя, культурныя і экалагічныя праблемы. Пад кіраўніцтвам беларускіх і замежных трэнераў, ментараў і экспертаў удзельнікі і ўдзельнікі пройдуць працэс стварэння мадэлі сацыяльнага бізнэсу ад аналізу сацыяльных/экалагічных праблем, пошуку ідэй да распрацоўкі прататыпу сацыяльнага прадпрыемства і яго прэзентацыі вядучым прадпрымальнікам і экспертам Беларусі.

Летняя школа будзе складацца з трох афлайн-трэнінгаў і працы над заданнямі паміж імі:

  • 7-9 ліпеня – першы трэнінг;
  • 22-23 ліпеня – другі трэнінг;
  • 5-6 жніўня – трэці трэнінг.

У межах школы ўсе ўдзельнікі (33 чалавекі) раздзеляцца на камнады ад 3 да 5 чалавек у залежнасці ад ідэй, якія яны жадаюць развіць. Навучанне будзе адбывацца пасродкам розных гульняз, практыкаванняў, дыскусій, прыктычных кейсаў, інавацыйных прэзентацый, што дапаможа замацаваць атрыманыя веды.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 15-18 гадоў;
  • мець ідэю для сацыяльнага бізнэсу альбо мець жаданне да развіцця прадпрымальніцкіх навыкаў.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у трэнінгаў бясплатны. Праезд да месца правядзення трэнінгаў, пражыванне, харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі.

Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць заяўку. Пасля кандыдатаў з шорт-ліста запросяць на скайп-інтэрв’ю.

Дэдлайн – 6 чэрвеня 2017 года.

З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас sei@odb-office.eu (пазнака “Мой першы бізнэс”).