Летняя школа “Пасля гвалту” ва Ўкраіне

Летняя школа “After Violence: The (Im-)Possibility of Understanding and Remembering” шукае зацікаўленых удзельнікаў.

Калі: 10-17 чэрвеня 2018 года.
Дзе: Дніпро, Украіна.

Акадэмія будзе прысвечана даследаванню гістарычнай памяці аб фізічным і сімвалічным гвалце ва Ўсходняй Еўропе ў 20-21 стагоддзях.

Мэта школы – абмеркаваць, прагаварыць у дыскусіі наступныя тэмы:

  • досведы і сведчанні траўматычных падзей;
  • жыццё з успамінамі пра траўматычнае мінулае;
  • ушанаванне, практыкі забывання і/ці прабачэння ды практыкі, якія стаяць за імі.

Да ўдзелу запрашаюцца PhD- даследчыкі, якія жадаюць прэзентаваць свае праекты, што датычацца тэмы школы.

Як падацца

Каб стаць удзельнікам, неабходна даслаць сваё CV (максімальна – 3 старонкі), 3-5 старонак плану праекту, над якім даследчык/-ца зарае працуе, прыклад акадэмічнага пісьма (на любой мове), імёны двух прадстаўнікоў універсітэта, якія могуць даць незалежныя рэкамендацыі.

Заяўку на ангельскай мове неабходна аформіць у адзін pdf-файл і даслаць на е-адрас toprisma@trafo-berlin.de. У тэме ліста неабходна пазначыць тэму летняй школы “After Violence”.

Дэдлайн – 14 студзеня 2019 года.

Больш падрабязнасцей ёсць тут.