Летняя школа Руху “За Свабоду”-2020

Рух “За Свабоду” пачаў набор на дзясятую Летнюю школу для моладзі. У межах навучання, для студэнтаў школы будуць выкладаць лепшыя беларускія эксперты ў галінах эканомікі, гісторыі, культуралогіі, палітычнай тэорыі, медыя і інш., а кожны ўдзельнік школы атрымае магчымасць рэалізаваць уласны праект у адпаведнай тэматычнай сферы.

Сёлета першы блок навучання будзе праходзіць у ліпені ў онлайн-фармаце. Плануецца правядзенне дзесяці заняткаў у вечаровы час. Лепшыя ўдзельнікі онлайн-школы атрымаюць магчымасць працягнуць навучанне ў другім этапе, які плануецца рэалізаваць у Польшчы (арганізатары забяспечваюць усе выдаткі і аказваюць візавую падтрымку) або рэалізаваць уласны праект пры падтрымцы Руха “За Свабоду”.

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету да 4 лiпеня ўключна.

Узроставыя абмежаванні ўдзельнікаў: 18-35 год. На падставе гэтай інфармацыі будзе праведзены конкурсны адбор, вынікі якога будуць абвешчаныя да 6 ліпеня.