Летняя школа ва Ўніверсітэце Мілана

Універсітэт Мілана запрашае на летнюю школу па эфектыўным кіраванні паслугамі.

Лакацыя – Мілан, Італія. Перыяд – 27 чэрвеня – 2 ліпеня 2016 года.

Праграма школы сканцэнтравана на кіраванні паслугамі і прадуктыўнасці па наступных накірунках:

  • электрычнасць;
  • газавае забеспячанне;
  • тэлекамунікацыі;
  • чыгунка;
  • мясцовы грамадскі транспарт;
  • водазабеспячэнне і каналізацыя.

Галоўнай мэтай школы з’яўляецца азнаямленне ўдзельнікаў са структурай, рэгуляваннем і выкананнем публічных паслуг у Еўропе, асабліва ў сеткавых галінах паслуг і эканамічна-палітычных рэформаў пры падтрымцы Еўразвязу.

Школа запрашае магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў, якія працуюць у галінах эканомікі, дзяржаўнага кіравання, паліталогіі і сацыяльных даследванняў.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі: кошт квіткоў (не больш за 350 еўра), пражыванне на працягу 6 дзён, вітальная вячэра, штодзённы фуршэты, кава і напоі ў перапынках, адукацыйныя матэрыялы, WiFi.

Як падацца

Неабходныя дакументы, якія складаюцца з:

  • запоўненай формы заяўкі;
  • матывацыйнага ліста;
  • CV у фармаце EUROPASS

дасылаюцца на е-адрас gelsomina.catalano@unimi.it.

Дэдлайн – 15 сакавіка 2016.