Летняя школа ў Ізраілі для студэнтаў “прыродазнаўчых навук”

Летняя школа Kupcinet-Getz International Science School запрашае да ўдзелу студэнтаў бакалаўрыяту, якія вывучаюць матэматыку, фізіку, хімію і сумежныя дысцыпліны.

Калі: 13 чэрвеня – 8 жніўня 2019 года.
Дзе: Ізраіль.

Праграма створана для студэнтаў з усяго свету, якія спецыялізуюцца ў галіне прыродазнаўчых навук. Усе ўдзельнікі праграмы змогуць папрацаваць у лабараторыі пад кіраўніцтвам дасведчаных навукоўцаў і на кароткі час стануць раўнапраўнай часткай каманды.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • навучацца на адной з праграм, звязанай з фізікай, матэматыкай, інфарматыкай, хіміяй, навукай пра жыццё;
  • цікавіцца навуковымі даследаваннямі. Папярэдні досвед вітаецца, але не абавязковы;
  • выдатна валодаць ангельскай мовай.

Для ўдзелу кандыдатам неабходна запоўніць заяўку і далучыць да яе наступныя дакументы:

  • копія апошняй старонкі пашпарта;
  • CV;
  • выпіску ў адзнакамі (з перакладам на ангельскую мову);
  • матывацыйны ліст (не больш за 1 старонку);
  • хаця б адзін рэкамендацыйны ліст ад выкладчыка альбо даследчыка свайго ўніверсітэта. Ліст неабходна накіраваць на е-адрас summer@weizmann.ac.il.

Дакументы прымаюцца ў фармаце pdf.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць пражыванне ў інтэрнаце, а таксама прапануюць невялікую стыпендыю памерам 500 шэкеляў на тыдзень. Удзельнікі мусяць аплаціць толькі авіяпералёт.

Дэдлайн – 24 снежня 2018 года.