Летняя школа ў Парыжы для зацікаўленых бізнэсам

Летняя школа кампаніі Air Liquide прапануе студэнтам магчымасць пазнаёміцца з рознымі накірункамі працы кампаніі цягам аднаго тыдня ў штаб-кватэры ў Парыжы.

Калі: ліпень 2018 года.
Дзе: Парыж, Францыя.

Да ўдзелу будуць абраныя 30 студэнтаў, якія змогуць атрымаць практычны досвед кіравання бізнэсам і даведацца, як вырашаюцца праблемы і задачы ў вялікай кампаніі.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост – ад 21 года;
  • навучацца на апошнім альбо перадапошнім курсе магістратуры і вывучаць бізнэс альбо інжынерную справу;
  • выдатная паспяховасць;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай (веданне яшчэ адной мовы будзе плюсам);
  • зацікаўленасць у дзейнасці кампаніі;
  • быць адкрытым, цікаўным, умець адаптавацца і не баяцца вырашаць складаныя задачы.

Як падацца?

Неабходна накіраваць ліст на е-адрас ww-summer-school@airliquide.com, пасля чаго вас папросяць даслаць CV, суправаджальны ліст і падцверджанне статусу студэнта. Калі вы пройдзеце папярэдні адбор, вас запросяць на сумоўе.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары аплочваюць страхоўку, кошт візы і адміністрацыйных выдаткаў, авіяпералёт, пражыванне і харчаванне.

Дэдлайн – 1 сакавіка 2017 года.