Летняя школа ў… Японіі

Міжнародны курс гуманітарных навук Human Science International Course, вышэйшая школа дызайна пры ўніверсітэце Kyushu University (Фукуёка) запрашае студэнтаў магістратуры і аспірантуры да ўдзелу ў летняй школе, прысвечанай гуманітарным навукам.

Школа будзе складацца з тэарэтычнага і практычнага курсаў. Тэарэтычнае навучанне складаецца з 15 лекцый працягласцю 90 хвілін, якія будуць праходзіць раніцай. Пасля абеду студэнты змогуць замацаваць свае веды на практыцы, робячы даследванні ў лабараторыі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам магістратуры ці аспірантуры і навучацца не ў Японіі;
  • мець высокую матывацыю да навучання на міжнародным курсе гуманітарных навук;
  • добра валодаць ангельскай мовай.

Абмежаванняў па ўзросце няма.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая заяўка на ўдзел у праграме;
  • рэкамендацыйны ліст ад навуковага кіраўніка;
  • транскрыпт з адзнакамі (калі магчыма – бакалаўрыяту і аспірантуры);
  • матывацыйны ліст на ангельскай мове (не больш за 800 слоў).

Фінансавыя ўмовы

Кандыдаты могуць разлічваць на поўную альбо частковую кампенсацыю выдаткаў на пералёт у Японію і дадому, пражыванне, харчаванне.

Огульная сума кампенсацыі можа быць рознай для ўдзельнікаў праграмы ў залежнасці ад таго, колькі каштуе авіяквіток і ці мае студэнт фінансавую падртымку ўніверсітэта.

Як падацца

Усе дакументы неабходна даслаць Ass. Prof. Gerard Remijn на е-адрас remijn@design.kyushu-u.ac.jp в фармаце pdf.

Дэдлайн – 13 чэрвеня 2016 года.