Летняя школа WEASA 2020: як алгарытмы і big tech уплываюць на грамадства?

Варшаўская Еўрапейска-Атлантычная летняя Акадэмія WEASA праводзіць набор на 10-дзённую праграму. Удзельнікаў чакаюць лекцыі і воркшопы па лічбавай бяспецы, штучнаму інтэлекту, рэгуляванню big tech.

Школа праводзіцца штогод у ліпені ў кампусе Каледжа Еўропы ў Натоліне (Варшава). Азнаёміцца з публікацыямі па выніках папярэдніх летнікаў можна па спасылцы. Прыклад раскладу школы мінулага году тут.

У сёлетняй праграме WEASA 2020 :

  • Трансатлантычны разрыў: як ЕЗ і ЗША падыходзяць да рэгулявання big tech – і як гэта ўплывае на барацьбу з дэзінфармацыяй у краінах Усходняга партнёрства і Заходніх Балканаў;
  • Выбарчая бяспека: як ЗША, ЕЗ, іншыя краіны забяспечваюць бяспеку і неўмяшальніцтва падчас правядзення выбараў;
  • Анлайн радыкалізацыя і алгарытмы: як алгарытмы могуць служыць сродкам распаўсюду дэзінфармацыі праз недахопы ў big tech платформах;
  • Як выкарыстоўваць адкрытыя дадзеныя для расследаванняў;
  • Расследчая журналістыка;
  • Воркшоп па soft skills.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства краіны Усходняга партнёрства або Заходніх Балканаў;
  • пажаданы працоўны досвед – пяць гадоў;
  • сфера дзейнасці: публічная адміністраванне, акадэмія, НДА, медыя, і інш.

Праграма школы будзе адапатаваная для шырокай аўдыторыі, паглыбленае веданне тэмаў школы не патрабуецца.

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі.

Заяўкі прымаюцца да 1 красавіка.