Летняя стажыроўка для студэнтаў-біёлагаў

The Center for Genomic Regulation (CRG) у Барселоне запрашае студэнтаў і магістрантаў на Летнюю стажыроўку па біялогіі.

Працягласць: 8 тыдняў на перыяд з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка 2017.

Дзе: Барселона.

Колькасць месц: максімум 8 – 6 для студэнтаў і 2 для магістрантаў.

Удзельнікі стажыроўкі будуць працаваць 40 гадзін штотыдзень. Праграма складаецца з воркшопаў, лабараторных даследаванняў, працы над асабістым праектам. Працоўная мова – ангельская.

Падача заяўкі ажыццяўляецца анлайн на ангельскай мове. Да формы трэба будзе далучыць наступныя дакументы:

  • найбольш актуальны акадэмічны транскрыпт (з назвай курсаў і адзнакамі);
  • апісанне той навуковай сферы, у якой вы зацікаўлены і якую жадаеце прасунуць з дапамогай Летняй стажыроўкі;
  • кантакт мінімум аднаго рэкамендавальніка.

Таксама трэба будзе абраць лабараторыю, у якой будзе праходзіць стажырўка. Больш інфармацыі па кіраўніках лабараторый тут.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя складае 600€ штомесяц. Таксама арганізатары пакрываюць выдаткі на зваротны білет з Барселоны і медыцынскую страхоўку і даюць талоны на харчаванне на 8-тыднёвы перыяд.

Дэдлайн падачы заяўкі – 5 траўня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.