Летняя урбаністычная школа ў Нямеччыне

Viadrinicum – гэта штогадовая летняя школа, прысвечаная краінам Усходняга Партнерства з асаблівым фокусам на Украіну. У гэтым годзе яна будзе праводзіцца ў форме Міжсектаральнай урбаністычнай лабараторыі з мэтай закрануць комплексныя пытанні урбанізму, гарадскога развіцця і актыўнага грамадзянства ў пост-сацыялістычных гарадах малога і сярэдняга памеру з тэарэтычнай і метадалагічнай перспектываў.

З моцным акцэнтам на партысіпатыўныя фарматы школа дазволіць удзельнікам паглыбіць свае веды пра тэорыі пост-сацыялістычнага урбанізму, мадэлі гарадскога развіцця і стратэгіі актыўнага грамадзянства з дапамогай акадэмічных семінараў, а таксама ўзмацніць практычныя і метадалагічныя ўменні ў межах некалькіх праектна-арыентаваных майстэрняў.

Акрамя акадэмічнай часткі, удзельнікі летняй школы таксама распрацуюць міні-праекты ў сваіх групах у межах трох майстэрняў (мастацкай, дакументальнай і даследвальніцкай) пад кіраўніцтвам дасведчаных супервайзараў.  Праграма таксама ўключае паказы фільмаў, публічныя дыскусіі і сесіі Open Space, дзе ўдзельнікі змогуць абмеркаваць свае праекты паміж сабой.

Профіль удзельнікаў і ўдзельніц:

  • студэнты, PhD кандыдаты ў любой сферы, НДА-актывісты альбо мастакі з любой краіны свету
  • узрост да 35 год
  • маюць сапраўдную цікавасць да міжсектарных і міждысцыплінарных падыходаў да урбаністычных пытанняў у пост-сацыялистычным кантэксце
  • маюць дастатковы ўзровень валодання ангельскай мовай для актыўнага ўдзелу ў дыскусіях

Фінансавыя ўмовы: удзел бясплатны, удзельнікі самастойна пакрываюць транспартныя выдаткі (альбо могуць падаць заяўку на трэвэл-грант)

Дзе: Франкфурт, Нямеччына

Калі: 19 жніўня – 1 верасня 2019

Дэдлайн: 2 чэрвеня 2019

Падрабязнасці і падача заяўкі тут.