Летняя Вышаградская школа ў Кракаве
- 19.03.2018
- Летнікі

- выпускнікі, студэнты
- Польшча
- 1-14 ліпеня 2018
- ангельская
- 31.03.2018
- visegradsummerschool.org
Летняя школа Visegard запрашае ўдзельнікаў з Беларусі.
Калі: 1-14 ліпеня 2018 года.
Дзе: Кракаў, Польшча.
Праграма школы складаецца ў лекцый, дэбатаў, семінараў, трэнінгаў на сучасныя палітычныя, культурныя і сацыяльныя пытанні ў рэгіянальнай, глабальнай і еўрапейскай перспектыве.
Сёлета школа робіць акцэнт на акадэмічнай, культурнай і бізнэс-дыпламатыі. Удзельнікі будуць працаваць у малых групах над акадэмічнымі, культурнымі і бізнэс-праектамі, якія будуць прэзентаваныя напрыканцы школы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць студэнтам, нядаўнім выпускніком. даследчыкам, маладым прафесіяналам;
- быць грамадзянінам Беларусі.
Напрыканцы школы ўдзельнікі атрымаюць дыпломы.
Падаць заяўку можна па спасылцы, таксама трэба далучыць рэкамендацыйны ліст і CV.
З пытаннямі адносна ўдзелу ў школе можна звяртацца на е-адрас summerschool@villa.org.pl.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць матэрыяламі, пражываннем і харчаваннем. Удзельнікі мусяць аплаціць транспартныя выдаткі, страхоўку і рэгістрацыйны ўнёсак — 125 еўра.
Дэдлайн — 31 сакавіка 2018 года.