“Мадэрнісцкі шпацыр” у Берасце
- 31.07.2018
- Іншае
- усе зацікаўленыя
- Берасце
- 2 жніўня
- 02.08.2018
- konstruktivizm.by
“Мадэрнісцкі шпацыр” – гэта цыкл вулічных сустрэч, на якіх абмяркоўваецца берасцейская архітэктура 30-х гг., пабудаваная ў стылі мадэрнізму, яе гісторыяі стан на сённяшні дзень.
“Мадэрнісцкі шпацыр” – гэта не экскурсіі, а дыскусійныя сустрэчы для тых, хто зацікаўлены такой з’явай як “брэсцкі канструктывізм”. Фармат сустрэчы – шпацыр, падчас якога архітэктар Андрэй Далгоўскі раскажа пра гісторыю беларускага мадэрнізму і асаблівасці будынкаў гэтага стылю ў Брэсце.
Калі вы хочаце 2 жніўня патрапіць на “Мадэрнісцкі шпацыр”, вам неабходна зарэгістравацца.
Колькасць месцаў абмежавана.
Дзе: Брэст, месца сустрэчы будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам.
Калі: старт сустрэчы 2 жніўня (чацвер) у 18:30.