МАГ запрашае на канферэнцыю ў Чыкага і прапануе гранты

Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) абвяшчае конкурс грантаў для ўдзелу ў 49-й штогадовай канвенцыі Association for Slavic, East European, & Eurasian Studies (ASEEES).

Калі: 9-12 лістапада 2017 года.
Дзе: Чыкага (ЗША).

Асноўная тэма сёлетняй канвенцыі –”Трансгрэсіі“: 100-я гадавіна бальшавіцкай рэвалюцыі заклікае навукоўцаў да пераасэнсавання спосабаў укаранення зменаў у грамадстве, пераацэнцы культурных, сацыяльных і палітычных практык, закліканых весці чалавека да “светлай будучыні”.

Дэталёва з тэматычнымі прыярытэтамі кангрэсу можна пазнаёміцца па спасылцы.

Як падацца

Заяўкі трэба дасылаць на е-адрас Iahmag2015@gmail.com. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць тэкст дакладу, які ўдзельнік / удзельніца плануе прадставіць на канвенцыі. Таксама варта падаць падцверджанне заяўкі на ўдзел у канвенцыі. Дэдлайн – 15 ліпеня 2017 года. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 ліпеня 2017 года.

Фінансавыя ўмовы

МАГ прапануе 4 гранты, якія пакрыюць кошт пералёту і пражывання ў гатэлі, а таксама сутачныя на чатыры дні канвенцыі, для двух удзельнікаў/удзельніц з Украіны і 2 удзельнікаў/удзельніц з Беларусі.