Магчымасць краудфандынгу для грамадскіх арганізацый

Каманда распрацоўшчыкаў Лічбавай майстэрні стварыла адкрытае рашэнне – модуль для працы з прыёмам і кантролем ахвяраванняў на сайце арганізацый.

Модуль Doika – опэнсорснае і бясплатнае рашэнне, якое могуць выкарыстоўваць усе ахвочыя арганізацыі і паставіць самайстойна сабе на сайт.

Для большай папулярызацыі магчымасці і ўстойлівасці на пачатку распрацоўшчыкі гатовыя суправаджаць пяць першых арганізацый бясплатна, якія плануюць і гатовы пачаць выкарыстанне модуля ўжо ў канцы лета.

Астатнім арганізацыям таксама будуць прадастаўленыя кансультацыі па меры наступлення чаргі, у залежнасці ад магчымасцяў.

Для таго, каб распрацоўшчыкі разумелі ступень гатоўнасці арганізацый да пачатку сбора сродкаў, неабходна запоўніць анкету і пакінуць кантакты, каб праца пачалася найбольш хутка.

Збор анкет ажыццяўляецца да 15 ліпеня.