Магчымасць трапіць у каманду Жывой бібліятэкі

Жывая Бібліятэка шукае ў каманду валанцёраў, якія падзяляюць каштоўнасці арганізацыі і жадаюць развіваць яе дзейнасць.

Да ўдзелу запрашаюцца апантаныя людзі, якія маюць павагу да правоў чалавека і разнастайнасці грамадства, ведаюць фармат арганізацыі (альбо маюць моцнае жаданне даведацца пра яго), здольнасць хутка вучыцца, адказнасць, павагу да дэдлайнаў і здольнасць іх прытрымлівацца. Таксама маюць дастаткова часу, каб займацца абраным кірункам дзейнасці.

Што можна рабіць у арганізацыі:

  • камунікаваць са СМІ. Патрэбны чалавек, які зможа весці ўсю камунікацыю з імі (пошук герояў, перадача кантактаў, перачытванне тэкстаў, камунікацыя па выпраўленні заўвагаў/памылак), а таксама з асобнымі зваротамі журналістаў.
  • весці ФБ-старонку. Патрэбна 1-5 пастоў на тыдзень пра арганізацыю, яе сяброў ды партнёраў. Вельмі пажадана рабіць гэта па-беларуску.
  • каардынаваць каманды ў іншых гарадах: Гародні, Берасці, Гомелі, Віцебску, Маладэчне, Бабруйску. Дзесьці ўжо спрацаваныя каманды, дзесьці не – трэба падтрымліваць іх кансультацыйна і інфармацыйна, дапамагаць шукаць новых людзей і пашыраць лакальныя сувязі.
  • шукаць і запрашаць новых “жывых кніг”. Трэба мець вельмі добрыя камунікатыўныя здольнасці, не баяцца размаўляць з незнаёмымі людзьмі, умець проста тлумачыць складаныя рэчы.
  • арганізоўваць мерапрыемствы.

Каб далучыцца да каманды, трэба запоўніць анкету па спасылцы да 25 верасня, пасля чаго з кандыдатам/кандыдаткамі звяжуцца арганізатары.