Магістарская праграма “European Union – Russia Studies” у Эстоніі

Універсітэт Тарту распачаў прыём заявак на магістарскую праграму “European Union – Russia Studies” (2020-2021). Удзельнікі праграмы змогуць стаць экспертам па ЕС, Расіі і Усходняй Еўропе разам з адным з вядомейшых універсітэтаў Паўночных і Балтыйскіх краін.

Патрабаванні да абітурыентаў:

  • ступень бакалаўра або эквівалентную кваліфікацыю;
  • веданне англійскай мовы, падцверджанае тэстам.

Заяўкі ацэньваюцца на аснове адзнакі матывацыйнага ліста (50%), сярэдні бал адзнак папярэдняй вучобы (50%).

Фінансавыя ўмовы:

Плата за навучанне3400 еўра ў год. Усяго даступна 15 навучальных месцаў. 8 лепшых кандыдатаў атрымаюць стыпендыі на навучанне. Падаваць заяву на стыпендыю не трэба – стыпендыяты будуць вызначаны аўтаматычна. Рэгістрацыйны ўнёсак для ўсіх кандыдатаў – 50 еўра.

Як падацца:

Падаць заяўку можна на старонцы праграмы. Заяўка ўключае:

  • матывацыйны ліст;
  • афіцыйную копію дыплома бакалаўра або яго эквівалента і дадатку да дыплома на мове арыгіналу (з адзнакамі);
  • афіцыйны завераны пераклад дыплома і дадатку да дыплома на ангельскую мову;
  • падцверджанне валодання англійскай мовы;
  • копію старонкі пашпарта з персанальнымі дадзенымі заяўніка;
  • пацверджанне аплаты рэгістрацыйнага ўнёска.

Больш інфармацыі пра магістарскую праграму “European Union – Russia Studies” – тут.