Магістарская праграма і Каўказ
- 17.05.2016
- Стыпендыі
- студэнты
- Арменія, Беларусь, Грузія, Украіна
- 2016-2018
- ангельская, руская
- 30.06.2016
- armacad.info
Рэгіянальная магістарская праграма “Правы чалавека і дэмакратызацыя на Каўказе” запрашае зацікаўленых студэнтаў.
Праграма фінансуецца Еўразвязам і ажыццяўляецца Еўрапейскім інтэруніверсітэцкім цэнтрам (Венецыя) ў партнёрстве з вядучымі ўніверсітэтамі Беларусі, Украіны, Арменіі і Грузіі.
Афіцыйныя мовы навучання – ангельская і руская.
Першы тэрмін праграмы студэнты будуць навучацца ў Цэнтры еўрапейскіх даследаванняў Ерэванскага дзяржуніверсітэта (Арменія). Палітычны модуль праграмы вывучаецца ў БДУ (Беларусь), юрыдычны – ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі (Украіна), міждысцыплінарны – у Тбіліскім дзяржуніверсітэцу імя Іванэ Джавахішвілі (Грузія).
Прадугледжана 25 стыпендый для фінансавання навучання.
Дэдлайн – 30 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці па спасылцы.
Паводле by.odb-office.eu