Магістратура-аспірантура ў Аўстралійскім універсітэце

Універсітэт Фліндэрса, Аўстралія, пачынае прыем заявак на магістарскія і даследчыя стыпендыі Australian Government Research Training Program (AGRTP) Scholarship (International).

Перыяд: 2018-2021 гады.
Лакацыя: Адэлаіда, Аўстралія.

Спецыяльнасці: гуманітарныя навукі, бізнэс, біятэхналогіі, клінічная адукацыя, клінічная реабілітація, хірургія, інжынерыя, права, тэалогія і іншыя.

Узровень: магістратура (2 гады), аспірантура (3 гады).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • адпаведнасць акадэмічным патрабаванням Flinders University для правядзення даследванняў і паступлення ў магістратуру ці аспірантуру;
  • мець навуковую ступень, якая адпавядае 4 гадам навучання ва ўніверсітэце, апошні з якіх быў прысвечаны даследванню;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай і падцверджанне гэтаму;
  • не з’яўляцца грамадзянінам Аўстраліі ці Новай Зеландыі.

Фінансавыя ўмовы

Стыпедыя пакрывае кошт навучання ў магістратуры ці аспірантуры. Таксама выплочваецца больш за 26 000 даляраў на пражыванне і хачрванне. Замежныя студэнты атрымаюць кампенсацыю кошту авіяпералёту і відаткаў на візу, калі яны паступяць на дзённую форму навучання.

Як падацца

Каб атрымаць стыпендыю, неабходна:

  • знайсці навуковага кіраўніка ў галіне, у якой кандыдат будзе праводзіць даследванне. У якасці падцверджання даследчык мусіць падаць ліст ад навуковага кіраўніка;
  • копіі 5 публікацый з суправаджальным лістом;
  • завераная копія акадэмічных транскрыптаў універсітэцкага ўзроўню на ангельскай мове;
  • 2 рэкамендацйныя лісты, якія неабходна запоўніць на бланках і даслаць на iprs@flinders.edu.au да 11 жніўня;
  • CV.

Узор заяўкі і падрабязныя інструкцыі па запаўненні можна спампаваць на сайце, а пытанні, датычныя падачы дакументаў, – накіраваць на е-драс internationalapply@flinders.edu.au.

Дэдлайн – 11 жніўня 2017 года.