Магістратура па астраноміі ці астрафізіцы
- 21.09.2015
- Стыпендыі

- бакалаўры, магістры
- Аўстрыя, Італія, Нямеччына, Сербія
- 2016-2017
- ангельская
- 30.11.2015
- astromundus.eu
Пяцёрка ўніверсітэтаў Еўропы вітае студэнтаў-замежнікаў на магістарскую праграму AstroMundus.
“AstroMundus” – гэта 2-гадовая праграма Erasmus+. Яна прапануецца ва ўніверсітэтах Аўстрыi, Iталii, Германii, Сербii з удзелам даследчых iнстытутаў Iталii, Сербii, Нямеччыны.
Патрабаваннi:
- аплiкант мусіць мець закончаную ступень бакалаўра па фiзiцы, астраномii, астрафiзiцы цi матэматыцы;
- неабходнасць падцвердзіць выдатнае валоданне ангельскай мовай сертыфікатам;
Фiнансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае кошты навучання, медыцынскае страхаванне, кампенсуе выдаткі на транспарт, візу і інш (да 3000 еўра на год). Акрамя гэтага, кожны стыпендыят будзе атрымліваць 1000 еўра штомесяц.
Як падацца
Неабходныя дакументы
- дэталёвая, актуалiзаваная CV;
- сертыфiкат бакалаўра;
- е-копiя акадэмiчных адзнак;
- 2 рэкамендацыйныя лiсты (дасылаюцца напрамую ад рэферантаў);
- спiс публiкацый;
- сертыфiкат валодання ангельскай мовай;
- scan-копiя пашпарта
дасылаюцца на адрас astromundus@uibk.ac.at.
Дэдлайн – 30 лістапада 2015 г.
Падрабязнасці шукайце на сайце.
Глядзіце таксама: