Магістратура па харчовай прамысловасці ў Нідэрландах

Вагенінгенскі ўніверсітэт прапануе стыпендыі для студэнтаў на навучанне па магістарскай праграме па харчовай прамысловасці.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • дакументы на атрыманне стыпендыі могуць падаваць толькі тыя студэнты, якія ўжо атрымалі запрашэнне на вучобу ва універсітэце;
  • дыплом бакалаўра па спецыяльнасці «Food Science», «Food Engineering», «Food Technology» альбо сумежнай;
  • паказчык GPA – не менш за 70%;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • поспехі ў галіне матэматыкі і / альбо статыстыкі.

Фінансавыя ўмовы

Паспяховыя кандыдаты змогуць атрымаць адну альбо некалькі стыпендый на пакрыццё выдаткаў.

Неабходныя дакументы:

  • рэкамендацыйныя лісты;
  • CV;
  • матывацыйны ліст.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 студзеня 2017. Дакументы трэба дасылаць па наступным адрасе.

European Master in Food Studies
Attn.: Anja Kleijn (messenger 69)
PO Box 16
6700 AA Wageningen
The Netherlands

Больш падрабязнасцей па спасылцы.