Магістратура па матэматыцы ва ўніверсітэтах Францыі

The Lebesgue Center, Францыя, прапануе стыпендыі на атрыманне магістарскай ступені па матэматыцы для замежных студэнтаў.

Калі: 2017 – 2018.
Дзе: Рэн, Нант, Анжэ, Брэст альбо Ван, Францыя.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • стыпендыя М1 (першы год магістратуры) – ступень бакалаўра па матэматыцы (ці падобнай), узровень В1 па французскай мове;
  • стыпендыя М2 (другі год магістратуры) – скончаны першы год магістратуры па матэматыцы (ці падобнай), добрае валоданне ангельскай альбо французскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя складае EUR 10,000 і выдаецца толькі за адзін год навучання (першы ці другі). Потым можна будзе падавацца на падтрымку на наступны год.

Неабходныя дакументы:

  • анлайн-заяўка;
  • CV;
  • транскрыпт адзнак;
  • суправаджальны ліст;
  • не менш з адну рэкамендацыю.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 сакавіка 2017 года.

Больш падабязнасцей па спасылцы.