Магістратура па псіхалогіі глабальнай мабільнасці, інклюзіі і разнастайнасці

SWPS University of Social Sciences and Humanities распачынае стыпендыяльную праграму на атрыманне ступені магістра Global-MINDS, Erasmus Mundus Joint Master Degree (M.A.) in the Psychology of Global Mobility, Inclusion and Diversity in Society.

Працягласць навучання: 2 гады.
Месца: Варшава, Польшча, а таксама магчымасць правесці год па абмене ў Турцыі ці Нарвегіі (2 дыпломы).

Праграма магістратуры дазваляе студэнтам атрымаць дасканалыя навуковыя веды і практычныя ўменні ў сферы культурнай і сацыяльнай псіхалогіі. Падчас навучання будуць разглядацца такія тэмы, як псіхалогія сацыяльнага і бізнэс-асяроддзя, культуры, арганізацый, разнастайнасці, інклюзіі, а таксама глабальнай мабільнасці і культурнай асіміляцыі.

Праграма складаецца з трох блокаў:

  • навучанне ў асноўным універсітэце (Варшава);
  • год па абмене ў адным з партнёрскіх універсітэтаў (Турцыя, Нарвегія);
  • практыка і напісанне магістарскай працы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • IELTS – 6.0 / TOEFL IBT – 78 / TOEIC – 800 (мова навучання – ангельская);
  • дыплом бакалаўра по псіхалогіі.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, праезд і пражыванне.

Дэдлайн падачы заяўкі на навучанне са стыпендыяй – 20 сакавіка 2017 года, на самастойнае фінансаванне – 31 ліпеня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.