Магістратура ў Жэневе для аматараў “прыродазнаўства”

288

Факультэт прыродазнаўчых навук Універсітэта Жэневы прапануе замежным студэнтам фінансавую падтрымку на навучанне па розных навуковых накірунках.

Дысцыпліны:

  • Матэматыка;
  • Фізіка;
  • Астраномія;
  • Навукі пра Зямлю;
  • Інфарматыка;
  • Хімія;
  • Фармацэўтыка;
  • Біялогія ды інш.

Факультэт прыродазнаўчых навук пры падтрымцы спонсараў заснаваў стыпендыяльную праграму, каб заахвоціць здольных і матываваных студэнтаў да навучаня ў магістратуры. Асаблівы акцэнт факультэт робіць на даследчай працы: пры ўніверсітэце працуюць 3 даслудчыя цэнтры Швейцарскага нацыянальнага навуковага фонду.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць адным з лепшых студэнтаў-бакалаўраў свайго роднага факультэта (ўваходзіць у топ 10% студэнтаў);
  • мець скончаную ступень бакалаўра альбо атрымаць яе ў бліжэйшыя паўгады.

Як падацца

Да 15 сакавіка неабходна падаць заяўку на ўдзел у стыпендыяльнай праграме, а таксама астатнія дакументы непасрэдна на электронную пошту дэкана факультэта прыродазнаўчых навук.

Пераклік неабходных дакументаў:

  • заява;
  • CV, да якога трэба прыкласці пералік здадзеных іспытаў пры атрыманні ступені бакалаўра, а таксама адзнакі;
  • эсэ аб’ёмам дзве старонкі, у якім кандыдат мусіць пазначыць дысцыпліну, якой ён цікавіцца, вызначыцца з праграмай для магістарскай працы і матываваць жаданне ўдзельнічаць у праграме;
  • калі магчыма, рэкамендыцыйныя лісты ад двух прафесароў (пажадана даслаць іх асабіста на е-пошту дэкана). Лісты мусяць утрымліваць інфармацыю пра тое, ці падыходзіць кандыдат пад акрэсленыя патрабаванні;
  • іншая важна інфармацыя пра кандыдата (напрыклад, вынікі TOEFL).

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя складае ад 10 да 15 тысяч швейцарскіх франкаў на год.

Дэдлайн – 15 сакавіка 2017 года.

Падрабязней – па спасылцы.