Маладым дыпламатам – стыпендыі

Маладыя дипломаты і дзяржаўныя службоўцы запрашаюцца да ўдзелу ў трэнінгавай праграме па міжнародных дачыненнях і еўрапейскай інтэграцыі, якая адбудзецца ў Эстонскай школе дыпламатыі.

Калі: 17 верасня 2017 – 31 траўня 2018 года.
Дзе: Талін, Эстонія.

Праграма ўключае тры модулі:

  • Міжнародныя дачыненні;
  • Еўрапейскія даследаванні;
  • Дыпламатычныя даследаванні.

Лектары школы – гэта дасведачаныя прафесіяналы з Эстоніі, іншых еўрапейскіх краінаў і ЗША. Працоўная мова – ангельская.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – не больш за 35 гадоў на момант падачы заяўкі;
  • мець мінімум ступень бакалаўра;
  • добра валодаць ангельскай мова (advanced level);
  • быць супрацоўнікам дзяржаўнай альбо грамадскай арганізацыі (досвед – мінімум 1 год);
  • мець высокую матываванасць да навучання ў галіне міжнародных дачыненняў і звязаных з імі дысцыплін;
  • быць гатовым для міжкультурнага навучання.

Як падацца

Кандыдату неабходна прадставіць наступныя дакументы:

  • ESD-заяўку (спампаваць можна тут);
  • CV на ангельскай мове;
  • матывацыйны ліст (1 старонка, альбо 300-400 слоў), у якім кандыдат растлумачыць, чаму ён / яна жадае ўдзельнічаць, які папярэдні досвед ён / яна мае, як гэтае навучанне зможа дапамагчы для будучага кар’ернага развіцця;
  • копіі транскрытаў на ангельскай (можна незавераны варыянт), дыплом аб вышэйшай адукацыі і акадэмічныя поспехі;
  • 1 пашпартны фотаздымак;
  • акадэмічнай эсэ (1300-1500 слоў) на адну з абраных тэмаў:
    – Мае тры бачанні будучыні знешняй палітыкі ЗША;
    – Еўропа пасля Брэксіту;
    – Новые міжнароднае ўрэгуляванне для Бліжняга Ўсходу;
    – Куды ідзе Ўсходняе партнёрства.

Падаць заяўку можна анлайн. Пасля гэтага кандыдатаў з шорт-ліста запросяць на скайп-інтэрв’ю.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне і прадугледжвае штесяцовыя выплаты памерам 450 еўра. Стыпендыятам аплочваюцца выдаткі на пражыванне, медацынскае страхаванне, кошт візы. Выдаткі на праезд да Таліну не вяртаюцца.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на kristiinamaria.ploom@edk.edu.ee.

Падрабязнасці тут.