Маладым навукоўцам – сталыя перспектывы!
- 21.01.2016
- Трэнінгі

- дактаранты, магістры
- Нямеччына, Францыя
- 22 - 31 жніўня 2016
- ангельская
- 05.02.2016
- minsk.diplo.de
DAAD прапануе маладым навукоўцам паўдзельнічаць у летняй школе “Перспектывы для маладых даследчыкаў у навуцы і адукацыі”
У праграме:
- навучальныя візіты ў Страсбург і Эсэн;
- розныя тэматычныя лекцыі: кар’ерныя перспектывы, этыка, Балонскі працэс, міжнароднае супрацоўніцтва, магчымасці фінансавай падтрымкі, моўныя тэсты і іншае.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- адпаведная акадэмічная ступень (мінімум магістр) у любой галіне;
- узрост – не больш за 35 гадоў;
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы:
Арганізатары пакрываюць усе выдаткі.
Як падацца:
Кандыдатам трэба даслаць неабходныя дакументы на адрас Viktoriya.sokolova@uni-due.de:
- CV (максімальна адна старонка);
- матывацыйны ліст (максімум паўстаронкі);
- cертыфікат найвышэйшай ступені (магістар або PhD);
- пацверджанне ведаў ангельскай мовы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 5 лютага 2016 года.
Больш падрабязнасцей – па спасылцы.
Глядзіце таксама: