Маладыя лідары сустрэнуцца ў Вільні

Вільнюская сустрэча маладых лідараў VYLM вітае прафесіяналаў з краінаў Балтыі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Ўкраіны.

Калі: 25-29 верасня 2017 года.
Дзе: Вільня, Літва.

Да ўдзелу запрашаюцца навукоўцы, журналісты, грамадскія актывісты і прадстаўнікі іншых сфераў дзейнасці, якія валодаюць ведамі ў галіне распрацоўкі аналітычнага якаснага медыяпрадукту, дэканструкцыі прапаганды, міфаў і дэзінфармацыі, асветы грамадства.

Мерапрыемства арганізуецца Цэнтрам даследаванняў Усходняй Еўропы сумесна з навінавым парталам Літвы DELFI і пры падтрымцы Нацыянальнага фонду развіцця дэмакратыі, Шведскага інстытуту і амбасады Швецыі ў Вільні.

Мэта сустрэчы – садзейнічаць умацаванню экспертных ведаў і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі новага пакалення прафесіяналаў.

Для ўдзельнікаў прадугледжаны сустрэчы з практыкамі са СМІ, палітолагамі-аналітыкамі. Абмен меркаваннямі, ведамі і экспертнымі навыкамі дапамогуць выпрацаваць новыя ўменні ў аналізе медыякантэнту на ўзроўні сваёй краіны і разумення таго, як адны і тыя ж падзеі па-рознаму могуць успрымацца нават грамадствамі, якія ў пэўнай ступені маюць агульную гісторыю, падобныя кшатоўнасці і нават адну мову.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 24-35 гадоў;
  • вышэйшая адукацыя;
  • мінімум 3-гадовы досвед працы ў галіне журналістыкі, камунікацыі, паліталогіі, НДА;
  • валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў, аплочваюць транспартныя выдаткі і аказваюць візавую падтрымку.

Спампаваць заяўку можна на рускай альбо ангельскай мове. Пасля запаўнення яе неабходна даслаць арганізатарам на е-адрас eesc0216@gmail.com. У радку “Тэма” пазначце “VYLM Application”.

Дэдлайн – 31 жніўня 2017 года.

Пытанні можна задаваць па электроннай пошце eesc0216@gmail.com.

Паводле baj.by