Малыя гранты – для вялікіх спраў

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2017 год.

Максімальны бюджэт заяўкi складaе 15000 даляраў ЗША.

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія зарэгістраваныя няўрадавыя грамадскія арганізацыі. Атрымаць падтрымку могуць тыя заяўкі, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцей, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендарнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалягічных і чарнобыльскіх праблем.

Заяўкі, якія прадугледжваюць дзейнасць у рэгіёнах, будуць мець значную перавагу.

Дэдлайн – 15 лютага 2017 г.

Падрабязную інфармацыю пра праграму шукайце па спасылцы.