Masaryk University чакае студэнтаў БДУ (і не толькі)

Masaryk University ў Брно (Чэхія) запрашае студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ на вучобу, начытку лекцый ці стажыроўку ў межах праграмы ERASMUS+.

Перыяд – асенні семестр 2017-2018 навучальнага года.

У адрозненні ад папярэдніх конкурсаў Эразмус+ гэтым разам падача заяўкі адбываецца інакш – праз некалькі этапаў:

  • вы ствараеце заяўку і запампоўваеце неабходныя дакументы на анлайн-платформу Масарыкава ўніверсітэта. Дэдлайн – 12 лютага;
  • міжнародны аддзел універсітэта правярае правільнасць запаўнення заяўкі і ўсіх далучаных дакументаў;
  • пасля БДУ ацэньвае вашыя поспехі (ці правалы);
  • затым гэта робіць Масарыкаў універсітэт (факультэт, кафедра, на якой вы плануеце вучыцца, выкладаць ці стажыравацца);
  • канчатковае рашэнне прымае Масарыкаў універсітэт пасля ўсебаковай ацэнкі.

Абвяшчэнне вынікаў – канец сакавіка 2017-га.

Як запоўніць заяўку

Кандыдаты самастойна ствараюць прафайл і запампоўваюць у яго ўсе неабходныя дакументы на анлайн-платформе. Назву і код прадметаў, якія неабходна пазначыць падчас запаўнення, можна паглядзець тут. Мінімальная колькасць крэдытаў за семестр – 20 ECTS, рэкамендаваная – 30 ECTS.

Варта звярнуць увагу, што да пачатку мабільнасці аспірантам і супрацоўнікам БДУ, якія плануюць прайсці стажыроўку / прачытаць курс лекцый неабходна звязацца з кантактнай асобай на кафедры ці іншым структурным падраздзяленні, дзе плануецца праходжанне мабільнасці, і атрымаць падцверджанне гатоўнасці прыняць вас. Дадзеную інфармацыю трэба пазначыць у заяўцы.

Неабходныя дакументы

Для студэнтаў:

  • пашпартны фотаздымак;
  • матывацыйны ліст, у якім неабходна пазначыць уласныя акадэмічныя мэты ў MU;
  • копія старонкі пашпарта з фотаздымкам кандыдата;
  • падцверджанне ўзроўню ангельскай мовы – В2 (моўны сертыфікат ці падцверджанне ад выкладчыка БДУ па адмысловай форме);
  • пералік абраных дысцыплін у MU;
  • CV;
  • даведка пра акадэмічныя поспехі.

Для аспірантаў:

  • пашпартны фотаздымак;
  • матывацыйны ліст;
  • копія старонкі пашпарта з фотаздымкам;
  • падцверджанне ўзроўню ангельскай мовы;
  • CV;
  • даведка пра акадэмічныя поспехі;
  • праектная прапанова;
  • ліст пра тое, што гасцявы факультэт гатовы прыняць кандыдата.

Для выкладчыкаў:

  • пашпартны фотаздымак;
  • матывацыйны ліст;
  • копія старонкі пашпарта з фотаздымкам;
  • падцверджанне ўзроўню ангельскай мовы;
  • CV;
  • ліст пра тое, што гасцявы факультэт гатовы прыняць кандыдата.

Таксама стыпендыятам будзе прапанаваны інтэнсіўны курс чэшскай мовы.

Больш падрабязнасцей можна даведацца па спасылцы.

З усімі пытаннямі можна звяртацца ў аддзел міжнароднага супрацоўніцтва БДУ па адрасе: вуліца Ленінградская, 20, кабінет 407.