Масты мабільнасці: мерапрыемства па наладжванні партнёрства ў Польшчы

“Масты мабільнасці+” – гэта мерапрыемства па наладжванні партнёрства ў Польшчы, галоўнай мэтай якога з’яўляецца стварэння і пашырэнне якасных праектаў мабільнасці і актыўнасцяў для моладзі з мэтай развіцця кампетэнцый моладзевых працаўнікоў у Еўропе і краінах Усходняга партнёрства.

Мэты праекта:

  • стварыць прастору для стварэння праектаў Erasmus+ ў межах супрацоўніцтва Усхода і Каўказа з Еўропай
  • дазволізь моладзевым працаўнікам і іх арганізацыям адаптаваць новыя метады і навучальныя праграмы дзякуючы прымяненню інавацыйных навучальных курсаў
  • паразмаўляць пра будучыню моладзевай працы на прафесійным узроўні, яднаючы нефармальную адукацыю і цэласны падыход
  • падзяліцца лепшымі практыкамі і досведам праз аналіз агульных патрэбаў на наступныя гады
  • падтрымаць ідэю моладзевай мабільнасці паміж краінамі Еўропы, Усходу і Каўказу
  • падзяліцца каштоўнасцямі і перавагамі праграмы Erasmus+  і распаўсюдзіь яе рэзультаты

Профіль удзельнікаў:

  • моладзевыя працаўнікі, адукатары, маладыя лідары
  • узрост ад 18 год
  • высокі ўзровень валодання ангельскай мовай
  • схільнасці да дзейнасці, накіраванай на павышэнне якасці адукацыі ў еўрапейскай прасторы, мабільнасць і развіццё нефармальнай адукацыі як сродку персанальнага і прафесійнага развіцця.
  • цікавасць да тэмаў, якія будуць распрацаваныя і прадэманставаныя  адносна дынамікі нефармальнай адукацыі і навучання
  • актыўнасць удзелу цягам усяго праекта (уключаючы падрыхтоўчую фазу)

Калі: 3-10 жніўня

Дзе: Лодзь, Польшча

Даведацца падрабязнасці і падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн: 20 чэрвеня