Майскія канікулы ў Львове з карысцю!

Акадэмія студэнцкага лідарства абвяшчае набор удзельнікаў на адукацыйны візіт у Львоў.

Дзе: Львоў, Украіна.
Калі: 7-9 траўня 2017 года (выезд з Мінску 6 траўня, вяртанне – 10 траўня).

З украінскага боку візіт каардынуе нацыянальны студэнці звяз УАС – Украінская асацыяцыя студэнтаў. На працягу трох дзён удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць магчымасць пазнаеміцца са студэнцкімі і праваабарончымі арганізацыямі, прадстаўніцтвамі студэнцкай і акадэмічнай супольнасці ў Львове.

Да таго ж усіх удзельнікаў чакае незабыўная культурная праграма: экскурсіі па горадзе і гістарычных мясцінах, цікавая вечаровая праграма.

У візіце могуць прыняць удзел студэнцкія і грамадскія актывісты і актывісткі.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу  – 120 BYN. Кошт пакрывае пражыванне ў хостэле, праезд камфартовым мікрааўтобусам, 3-разовае харчаванне.

Дэдлайн падачы заяўкі – 20 красавіка 2017 года. Колькасць месцаў абмежаваная!