Майстар-клас па стварэнні гарадскіх праектаў

Усіх ахвотных запрашаюць на майстар-клас па стварэнні гарадскіх праектаў – падчас прэзэнтацыі Школы гарадскіх зменаў ZMENA.

Калі: 14 жніўня 2018 года.
Дзе: Галерэя Ў.

Удзельнікі і ўдзельніцы імпрэзы змогуць распрацаваць ідэю гарадскога праекта або палепшыць яе. Яны пройдуць усе этапы стварэння праекта: пошук праблемы, распрацоўка канцэпцыі, стварэнне плану рэалізацыі, пошук фінансавання, стварэнне плану прасоўвання праекта.

Пасля майстар-класа каманда ZMENA раскажа пра магчымасці бясплатнай платформы Zmena.city. На прэзентацыі можна будзе запісацца на бясплатныя курсы.

Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на +375 25 508 96 05 (Ангеліна).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.