Майстар-клас “SMM-start”
- 09.06.2017
- Іншае
- усе зацікаўленыя
- Мінск
- 12 чэрвеня 2017
- беларуская, руская
- 12.06.2017
- aboss.by
12 чэрвеня БАСС запрашае ўсіх ахвотных на майстар-клас па SMM (Social Media Marketing). Вядучая майстар-класа – Хрысціна Мурашова, SMM-спецыялістка і трэнерка ў галіне сацыяльных медыя.
На мерапрыемстве ты даведаешся пра:
- суполкі, публічныя старонкі, сустрэчы (іх плюсы, мінуся і адрозненні);
- кантэнт, яго афармленне і стварэнне кантэнт-плана;
- аналітыку, статыстыку і тое, як іх выкарыстоўваць;
- інвайтынг;
- бескаштоўныя спосабы прасоўвання;
- таргетынгавую рэкламу і шмат чаго іншага!
Каб патрапіць на майстар-клас, необходна зарэгістравацца, колькасць месцаў абмежаваная.
Мерапрыемства адбудзецца 12 чэрвеня 2017 па адрасе г.Мінск, вул. Старыноўская, 15 (станцыя метро “Уручча”). Пачатак а 19:00.
Глядзіце таксама: