Майстар-класы для журналістаў у Санкт-Пецярбурге і Рызе

Праграма “Перспектывы” запрашае да ўдзелу ў цыкле майстар-класаў “Асвятленне рэгіянальных падзей у стандартах глабальных медыя”

Кандыдаты, якія паспяхова пройдуць адбор, прымуць удзел у двух сесіях майстар-класаў:

  • 21-23 сакавіка: “Напісанне навінаў і рэпартажаў”
  • 11-13 траўня “Падрыхтоўка інтэрв’ю і праца з крыніцамі”

У перыяд з 24 красавіка па 10 траўня удзельнікі праграмы будуць дыстанцыйна ў камандах выконваць практыкаванні па стварэнні мультымедыйных матэрыялаў.

Для падачы заяўкі неабходна:

  • прадставіць публікацыі на рускай мове (створаныя за апошнія 12 месяцаў для рускамоўных СМІ)
  • мець агульны стаж працы журналістам ад 3 да 15 год і працаваць у СМІ
  • вольна валодаць рускай мовай
  • падрыхтаваць пісьменнае падцверджанне ў вольнай форме пра згоду рэдакцыі на ўдзел кандыдата ў праграме “Перспектывы”

Дзе? Санкт-Пецярбург (Расія), Рыга (Латвія)

Калі? 21-23 красавіка, 11-13 траўня

Дэдлайн: 22 сакавіка

Фінансавыя ўмовы: арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне

Даведацца падрабязнасці і падаць заяўку можна тут.