Традыцыйны майстар-клас па валянні з воўны

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашаюць на цыкл майстар-класаў “Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць”.

Ці ведаеце вы ў якім посудзе гатавалі ежу нашы прабабулі і прадзядулі, з якімі цацкамі яны гулялі, як упрыгожвалі сваё жытло? А хто такія шапавалы? А навошта ў беларускіх хатах вешалі павука? На майстар-класах вы не толькі атрымаеце адказы на гэтыя пытанні, але і дазнаецеся пра шматлікія іншыя цікавосткі з традыцый нашых продкаў. Пад кіраўніцтвам лепшых майстроў Беларусі вы самі, уласнымі рукамі створыце цудоўныя рэчы, якія вам будуць штодня
дарыць радасць, ці стануць незвычайным падарункам для блізкіх і сяброў.

У межах цыкла адбудуцца майстар-класы па:

  • валянні з воўны,
  • пляценні паясоў на бердзечках,
  • выцінанцы,
  • саломапляценні,
  • вышыўцы
  • майстар-класы па кераміцы і інш.

Майстар-клас па валянні адбудзецца 22 траўня.

Думаеце, валёнкі можна насіць толькі зімой? А вось мастачка Наталля Цэван ведае, як даць валёнкам жыццё на круглы год – насіць іх як стылёвы аксэсуар: на сукенцы ці шалі ў якасці брошкі, на сумцы ці з ключамі як бірульку або як упрыгожанне для валасоў.
Калі вы любіце цікавыя аксэсуары і цэніце цяпло рэчаў, зробленых уручную, гэты майстар-клас якраз для вас. Па выніках майстар-класа вы атрымаеце не толькі прыгожы аксэсуар, але і карысны навык, каб надалей самастойна ствараць эксклюзіўныя аксэсуары для сябе і ў падарунак.

Праводзіць майстар-клас Наталля Цэван– мастак, кераміст, выкладчык, член Саюза беларускіх майстроў народнай творчасці, удзельнік шматлікіх мастацкіх выставаў.

Дзе:  Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13)
Калі: 22 траўня (серада), 18:00
Кошт: 20 рублёў

Абавязковы папярэдні запіс на майстар-класы:

Тэл./viber +375 29 269 45 87
e-mail: t.pechanko@gmail.com