Майстэрня форум-тэатру ў Кіеве

Украінскае грамадскае аб’яднанне “Тэатр для дыялогу” ў супрацоўніцтве з Рэгіянальным офісам Фонду імя Фрыдрыха Эбэрта “Дыялог Усходняя Еўропа” запрашаюць паўдзельнічаць у сумеснай майстэрні форум-тэатру.

Калі: 18-20 траўня 2018 года.
Дзе: Кіеў, Украіна.

Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя людзі, грамадскія дзеячы з Беларусі і Малдовы, якіх цікавяць тэмы салідарнасці, дыялогу, гендарнай роўнасці ва ўзросце да 35 гадоў.

Працоўная мова – расейская.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Фінансавыя ўмовы

Удзел бясплатны. Праезд да Кіева і дадому, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатаркамі.

Дэдлайн – 5 красавіка 2018 года.

З пытаннямі можна звяртацца сюды theatrefordialogueua@gmail.com. Падрабязнасці – тут.