Майстэрня па візуалізацыі дадзеных у Празе

Дызайн-бюро “Варштат” і Пражскі грамадзянскі цэнтр запрашаюць да ўдзелу у Майстэрні па візуалізацыі дадзеных “ВСЁЯСНО! 2018”.

Калі: 10-14 студзеня 2018 года.
Дзе: Прага.

Аўтары праектаў і творчыя спецыялісты змогуць сустрэцца і разам папрацаваць над сумеснымі праектамі. Арганізатары майстэрні адбяруць 8 удзельнікаў, якія прадстаўляюць незалежныя даследчыя цэнтры ці грамадзянскія арганізацыі, Таксама будуць абраны 8 ілюстратараў, дызайнераў і аніматараў.

З абраных удзельнікаў сфарміруюць 8 каманд, якія за 4 дні змогуць стварыць прататыпы сваіх праектаў. Дапамагаць будут таксама 6 прадзюсераў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • з’яўляцца аўтарам сацыялагічных даследаванняў альбо крэатыўным прафесіяналам (дызайнерам, ілюстратарам, аніматарам, стваральнікам коміксаў і гульняў);
  • паходзіць з краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі;
  • мець на руках вынікі свайго даследавання да моманту падачы заяўкі;
  • працоўная мова – руская.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне.

Дэдлайн падачы заявак – 4 снежня 2017 года. Заяўкі – розныя для аўтараў праектаў і мастакоў – можна знайсці тут.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на yevgeniya@praguecivilsociety.org.

Падрабязную інфармацыю пра майстэрню глядзіце па спасылцы.