Майстэрня сацыяльнага кіно шукае піяр-гуру

Майстэрня сацыяльнага кіно распачынае конкурс на вакансію спецыяліста па сувязях з грамадскасцю.

Абавязкі:

  • камунікацыя з медыя, блогерамі;
  • планаванне і прасоўванне медыя-кампаній;
  • арганізацыя pr-мерапрыемств;
  • праца з падрадчыкамі;
  • падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў;
  • падтрымка сацыяльных сетак і сайта;
  • праца з валанцёрамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • валоданне ангельскай, рускай і беларускай мовамі;
  • вышэйшая адукацыя;
  • агульныя каштоўнасці;
  • ініцыятыўнасць і крэатыўнасць.

Умовы працы:

  • гнуткі графік;
  • частковая занятасць;
  • праца ў офісе (Пятроўшчына) і дыстанцыйна;
  • афіцыйнае працаўладкаванне (магчыма размеркаванне);
  • камандзіроўкі;
  • стажыроўкі і навучанне ў Беларусі і за мяжой.

Дэдлайн падачы заяўкі – 27 жніўня 2018. Рэзюмэ трэба дасылаць на procurement-vacancy@sockino.by з тэмай “Вакансія PR”.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.