Майстэрскі майстар-клас па стварэнні #Dreamgirl

“Гэта Беларусь, дзетка!” запрашае на майстар-клас па стварэнні персанажа ў стылі паштовак #Dreamgirl.

Калі: 5 сакавіка 2017 года, а 14:00.
Дзе: “Кніжная шафа” (праспект Дзяржынскага, 9).

#Dreamgirl – гэта кніга крэатыўных паштовак для дзяўчынак, створаная аўтарам “Гэта Беларусь, дзетка!” Masha Cheriakova і ілюстратарам Анат Менакер. Гэтыя паштоўкі можна дасылаць сябрам ці каханым, рабіць з іх розныя цікавыя рэчы і нават сваю ўласную “Сцяну мары”!

Што вас чакае 5 сакавіка:

  • майстар-клас ад ілюстратара Анат Менакер, на якім вы намалюеце кагосьці важнага для вас на паштоўцы ў стыле #Dreamgirl;
  • “паштовая скрынка”, праз якую можна даслаць паштоўкі і віншаванні матулям, бабулям ці сяброўкам з Міжнародным жаночым днём;
  • гісторыя стварэння кнігі паштовак #Dreamgirl і “купонаў” для каханых;
  • конкурсы з прыемнымі прызамі!

Удзел у мерапрыемстве бясплатны! Колькасць месцаў абмежаваная, таму ўваход толькі па папярэдняй рэгістрацыі тут.