Мэтанакіраваным можна нарадзіцца, а можна стаць на трэнінгу ад БАСС

13 лютага БАСС запрашае на трэнінг “Мэтапалаганне. Наперад да поспеху“.

Пачатак а 16:00. Лакацыя – вул. Старынаўская, 15, Мінск.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія хочуць паспяхова сумяшчаць вучобу, працу і актыўнае жыццё.

У праграме трэнінгу плануецца вывучыць:

  • што такое пракрастынацыя;
  • як змагацца з перашкодамі пры дасягненні мэтаў;
  • методыкі пастаноўкі мэтаў.

Трэнер – Надзея Круглова, спецыяліст па сацыяльнай працы, псіхолаг, аўтар курсу па мэтапалаганні і team-building. Прайшла навучанне ў школе трэнерскага майстэрства пры РГА БелАЮ.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Дэдлайн – 10 лютага (23:59).

Больш інфармацыі можна знайсці на старонцы мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.

Фінансавыя ўмовы

Арганізацыйны ўнёсак – 40 000 бел. руб.

Па дадатковыя звесткі звяртайцеся, калі ласка, да каардынатара трэнінга Вольгі Аранавай:

  • тэлефон:  +375296132658;
  • e-mail: olgaaryanova07@gmail.com.