Міні-грант на праект па мэмарыялізацыі Курапатаў

Грамадская працоўная група па мэмарыялізацыі Курапатаў абвяшчае конкурс праектаў, накіраваных на пашырэнне памяці пра савецкія рэпрэсіі.

Конкурс ставіць за мэту пашырыць вядомасць Курапатаў, палегчыць доступ да інфармацыі пра савецкія рэпрэсіі і актывізаваць грамадскае абмеркаванне пытанняў памяці злачынстваў савецкай улады.

Праекты будуць ацэньвацца журы з улікам наступных крытэраў:

  • мэта праекта супадае з мэтай конкурсу;
  • дакладна апісаны план рэалізацыі;
  • рацыянальна размеркаваны бюджэт.

Памер міні-гранту складае 1000 BYN.

Каб удзельнічаць у конкурсе, да 19 жніўня 2017 трэба запоўніць і даслаць заяўку. 

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя не пазней за 3 верасня 2017.

За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па адрасе: dziejaby@gmail.com