Мірны фэст у Мірскім замку

Упершыню ў Беларусі ў сценах Мірскага замку адбудзецца Першы дабрачынны фестываль-конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці “Мірны фэст у Мірскім замку”.

Перыяд – з 3 па 5 чэрвеня 2016 года. Дакладнае месца – партрэтная заля замкавага комплексу “Мір”, аддзел культуры Мірскага гарадскога Дому культуры, летні амфітэатр, аграсядзіба “Мірная”, актавая заля Карэлічскага раённага цэнтра культуры (плошча 17 Верасня, 8)

Запрашаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросце да 25 гадоў.

“Мірны фэст у Мірскім замку” – гэта ўсебаковая падтрымка таленавітых дзяцей і моладзі, новыя творчыя кантакты, абмен ідэямі і досведам. Удзельнікі фестывалю атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з моладдзю з розных гарадоў і краін у вельмі атмасферным гістарычным месцы, пагутарыць з калегамі і аўтарытэтным журы, падвысіць свой прафесійны ўзровень.

Да таго ж гэта дабрачынны праект. Беручы ўдзел у фестывалі, вы дапаможаце выхаванцам дзіцячых дамоў Карэлічскага раёна Гарадзенскай вобласці, а таксама дзецям, якія маюць захворванні.

Як падацца

Заяўкі прымаюцца ад прыватных асобаў і творчых калектываў Беларусі і краінаў замежжа ў наступных катэгорыях:

  • харэаграфія;
  • вакал;
  • інструментальная музыка;
  • фальклорна-этнаграфічны жанр;
  • тэатральны жанр;
  • цыркавы жанр;
  • бардаўская песня.

Падаць заяўку можна па е-адрасе mirny-fest@mail.ru.

Дэдлайн – 15 траўня 2016 года.

Падрабязнасці можна даведацца па тэлефонах +375 29 542 62 75, +375 29 629 24 76 альбо ў суполцы.