Мітапы Inspired BY у Віцебску

Маладых і актыўных жыхароў Віцебскай вобласці чакае серыя абласных мітапаў Inspired BY Рэгіён.

Калі і дзе: 24 лістапада ў 12:00 у Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы.

Inspired BY Рэгіён – гэта месца сустрэчы людзей з розным вопытам і рознымі думкамі; месца, дзе ўдзельнікі становяцца галоўным механізмам у абмеркаванні пытанняў на розныя тэмы і ў правядзенні мерапрыемства.

У праекта Inspired BY (раней вядомага як Mediabarcamp) доўгая гісторыя па ўключэнні дэмакратычных актывістаў і арганізацыі з Беларусі ў працэсы, каб пазнаёміць іх з культурай супрацы, заснаванай на дэмакратычных прынцыпах. У гэтым годзе, упершыню ў гісторыі, праект прыходзіць у рэгіёны Беларусі.

Inspired BY Рэгіён будзе праходзіць у чатырох рэгіёнах Беларусі (Віцебск, Брэст, Гродна, Гомель) цягам цэлага дня, каб удзельнікі лепш пазналі адзін аднаго, падзяліліся сваім вопытам і атрымалі новыя ідэі!

Асноўная ідэя праекта – спрыяць росту супрацоўніцтва паміж мясцовымі актыўнымі жыхарамі нашай краіны, якія падзяляюць адны і тыя ж дэмакратычныя прынцыпы, умацаваць рэгіёны Беларусі і супольнасць актывістаў.

Фармат мерапрыемства – мітап, дзе самае цікавае вы можаце прапанаваць самі! Inspired BY адкрыты да вашых ідэй і прапановаў.

Калі Вы актыўныя, гатовыя да супрацоўніцтва і імкнецеся ўмацаваць свой рэгіён – запрашаем на Inspired BY! Смела запаўняйце анкету-заяўку і мы звяжамся з Вамі!

Вы можаце прыехаць з любога горада ў бліжэйшы рэгіён, вам будзе кампенсаваны кошт праезду.

Анкета складаецца з 14 простых пытанняў пра Вас і Ваш актывізм .

Мітап – гэта сустрэча ў кароткім прамежку часу, паміж іншымі рэгулярнымі мерапрыемствамі, якая аб’ядноўвае людзей адной тэмай.

Мітап характарызуецца:
* Кароткім часам на падрыхтоўку;
* Нефармальнай абстаноўкай;
* Галоўнае на мітапе – не спікер або агранізатар, а тэма для абмеркавання;
* Выступленні ў фармаце “свабодны мікрафон”