Міжкультурны дыялог у важным месцы: трэнінг

12 – 17 чэрвеня 2019 European Wergeland Centre і Utøya запрашаюць маладых лідарак/ў з усёй Еўропы на Торвальд Столтэнберг семінарва Утоі. Тэрмін падачы заявак да 1 красавіка 2019.

Міжнародны навучальны курс па міжкультурнаму дыялогу будзе прызначаны для моладзевых лідарак/ў.  Утоя з’яўляецца адным з месцаў тэракту ў Нарвегіі 22 ліпеня 2011 года. Сёння гэта адукацыйны цэнтр для памяці, навучання і ўдзелу.

Хто можа ўдзельнічаць?

Арганізатары шукаюць маладых лідарак/ў ва ўзросце ад 18 – 30 гадоў, якія:

  • бяруць удзел у мерапрыемствах па садзейнічанні разнастайнасці і міжкультурнага разумення;
  • хацелі б развіваць кампетэнцыі і працаваць з практычнымі адукацыйнымі інструментамі;
  • маюць намер арганізаваць мерапрыемствы для прасоўвання міжкультурнага дыялогу пасля завяршэння навучання

Больш інфармацыі і форма заяўкі да 1 красавіка – па спасылцы.