Міжнародная грантавая падтрымка сацыяльных ідэй

Грантавая праграма Пражскага грамадзянскага цэнтру Switch шукае крэатыўныя ідэі для вырашэння важных сацыяльных праблем у краінах Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі.

Праграма прызначана для актывістаў і актывістак, якія гатовы выкарыстоўваць IT-тэхналогіі для развіцця грамадства і прасоўвання прагрэсіўных ідэй.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • арганізацыі, групы і асобныя актывісты, якія маюць тэхналагічнае вырашэнне сацыяльна значнай праблемы: IT-спецыялісты, журналісты, блогеры, дызайнеры, сацыяльныя прадпрымальнікі, няўрадавыя арганізацыі і асобныя энтузіясты;
  • няма абмежаванняў на тэматыку праекту і на праблему, якую ён павінен вырашаць (але абавязкова выкарыстанне тэхналогій).

Фінансавыя ўмовы

Памер грантаў складзе 8000 еўра на 12 месяцаў.

Дэдлайн падача заяўкі – 4 лістапада 2017 года. Кожная арганізацыя можа падаць толькі адну заяўку.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.