Міжнародная канферэнцыя па лідарству ў Скоп’е
- 04.08.2016
- Канферэнцыі

- студэнты
- Македонія
- 29 - 30 верасня 2016
- ангельская
- 20.08.2016
- ibu.edu.mk
Факультэт эканомікі і адміністратыўных навук універсітэта International Balkan University запрашае прыняць удзел у трэццяй міжнароднай канферэнцыі “Сучасныя праблемы і магчымасці лідарства”.
Дзе: Скоп’е, Македонія. Калі: 29 – 30 верасня 2016.
Колькасць удзельнікаў: 50.
Асноўныя тэмы для даследаванняў:
- Сучасныя лідары і лідары будучыні ў параўнанні;
- Палітычнае лідарства – параўнанне стыляў, тыпаў і падыходаў;
- Сістэматычны падыход да трансфармацыйнага лідарства;
- Лідарскі менеджмент – стварэнне каманды, гендэрныя, культурныя і этнічныя адрозненні.
Другія тэмы можна знайсці на на сайце арганізатараў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- з’яўляцца студэнтам;
- узрост – ад 18 гадоў;
- выдатнае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы:
Рэгістрацыя бясплатная. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне. Удзельнікі самастойна аплачваюць транспартныя і экскурсіонныя выдаткі.
Кандыдатам патрэбна даслаць тэзісы па адной з тэм канферэнцыі на isc@ibu.edu.mk. Дэдлайн – 20 жніўня 2016. Пасля гэтага трэба запоўніць рэгістрацыйную форму.
Па ўсіх пытнаннях можна звяртацца на паштовую скрыню isc@ibu.edu.mk (ангельская мова).