Пра Чарнобыль: летняя школа БДУ

Інстытут нямецкіх даследванняў БДУ запрашае ўсіх зацікаўленых на міжнародную летнюю школу “Беларусь і Чарнобыль: 30 год пасля катастрофы”.

У межах летняй школы будуць вывучацца экалагічныя, эканамічныя, гістарычныя і сацыяльныя аспекты катастрофы на ЧАЭС для Рэспублікі Беларусь.

Калі: 7 – 21 верасня 2016.

У праграме летняй школы:

  • лекцыі і семінары з нямецкімі і беларускімі экспертамі;
  • экскурсія ў Гомель і наведванне Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка;
  • разнастайная культурная праграма;
  • міжкультурны дыялог паміж беларускімі і нямецкімі удзельнікамі.

Працоўныя мовы: нямецкая і ангельская.

Кошт удзелу для беларускіх грамадзян – 140 рублёў.

Дэдлайн падачы заяўкі – 19 жніўня.

Тэлефон для даведак: 209-59-90 (Інстытут нямецкіх даследванняў)

Падрабязная інфармацыя пра летнюю школу па спасылцы.